У Беларусі забаранілі выкарыстоўваць любыя віды дронаў у памежных зонах


Цяпер для выкарыстання дрона на рэжымнай тэрыторыі каля мяжы трэба атрымліваць дазвол Дзяржаўнага памежнага камітэту, паведамляе прэс-служба ведамства. Адпаведныя правілы набылі моц 24 жніўня 2022 года.

Дрон.
Фота: russia.travel

«Забаронена выкарыстанне і (або) валоданне беспілотнікам у памежнай паласе, а таксама яго пакіданне па-за населенымі пунктамі, размешчанымі ў памежнай зоне, без апавяшчэння органаў памежнай службы», – паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

Раней можна было выкарыстоўваць дроны, якія важаць менш за 1 кг. Цяпер жа пэўныя віды беспілотнікаў перад выкарыстаннем у памежнай зоне трэба і зарэгістраваць.

Штраф за невыкананне правілаў выкарыстання беспілотнікаў у памежнай паласе дасягае 50 базавых велічыняў (1600 рублёў), у памежнай зоне – 20 базавых велічыняў (640 рублёў).

Hавiны
Літва, Латвія і Эстонія абмяжуюць уезд расейцаў праз свае межы, у тым ліку з Беларусі
2022.09.07 13:52

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў