Арэстовіч: Расейцы выстаўляюць загараджальныя атрады з кадыраўцаў, каб іншыя не адступалі


Камандаванне расейскага войска выставіла так званыя загараджальныя атрады з кадыраўцаў на розных участках фронту. Іх заданне – сачыць за тым, каб расейцы не адступалі падчас сутычак з украінскімі вайскоўцамі. Пра гэта ў эфіры з Маркам Фейгіным заявіў дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.

«Я магу вас запэўніць, што нейкая колькасць гэтых «мужных» хлопцаў паехала ў розныя вобласці Украіны, каб «падтрымліваць маральны дух расейскай арміі, стоячы ў тыле», назавем гэта так далікатна», – сказаў Аляксей Арэстовіч.

Настройваць людзей са зброяй супраць іншых людзей са зброяй, прымушаючы тых ваяваць, – кепская ідэя. Арэстовіч мяркуе, што паміж кадыраўцамі і расейцамі, якіх тыя будуць гнаць у бой, узнікнуць канфлікты і страляніна.

Расея пачала прымяняць тактыку так званых загараджальных атрадаў, якія складаліся з кадыраўцаў, яшчэ ў пачатку вайны ва Украіне. Пра гэта сведчылі перахопы тэлефонных размоваў расейскіх вайскоўцаў у пачатку сакавіка 2022 года. Галоўная задача загараджальных атрадаў – спыняць байцоў, якія будуць адступаць, і пад пагрозаю смерці вяртаць іх на поле бою. Падчас Другой сусветнай вайны ролю кадыраўцаў у Чырвонай арміі выконвалі падраздзяленні НКВД.

Hавiны
МАгАтЭ апублікавала справаздачу па выніках місіі на Запарожскую АЭС. Да якіх высноваў прыйшлі эксперты
2022.09.06 20:47

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў