Галоўнага рэдактара «Виртуального Бреста» вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады


Рэдактар «Виртуального Бреста» Андрэй Кухарчык.
Фота: racyja.com

На галоўнага рэдактара сайту «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка завялі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады, паведамляе МУС.

У ведамстве лічаць, што, мужчына «акрамя журналістыкі займаўся дэструктыўнай дзейнасцю пратэставага кшталту».

«У прыватнасці, стварыў телеграм-чат «Обсуждаем опасный Брест», дзе распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і публікаваў абразы на адрас дэпутатаў», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

Гэты чат прызнаны судом Ленінскага раёну Берасця экстрэмісцкім.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў