Палітвязень Алег Букас выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у калоніі


7 ліпеня стала вядома, што яшчэ 6 траўня з віцебскай папраўчай калоніі на волю выйшаў палітвязень Алег Букас, паведамляе тэлеграм-канал @dissidentBY.

Алег Букас.
Фота: асабісты архіў сям’і Букасаў

Алег Букас – жыхар Бабруйску. Яго разам з бацькам Ігарам Букасам асудзілі паводле арт. 364 КК РБ («Гвалт у дачыненні супрацоўнікаў міліцыі»). Іх абодвух затрымалі 10 жніўня 2020 года. Непадалёк месца, дзе Букасы прыпаркавалі машыну, яны заўважылі іншае аўта і аўта ДАІ. Каля гэтых машынаў нейкая жанчына прасіла адпусціць кіроўцу.

Старэйшы Букас захацеў пацікавіцца, што адбываецца, і падышоў да супрацоўніка ДАІ. Паміж ім і даішнікам здарыўся канфлікт. Калі Алег паспрабаваў заступіцца за бацьку, іх абодвух затрымалі і жорстка збілі.

Ігар і Алег Букасы ў судзе Бабруйскага раёну і г. Бабруйску, 4 лістапада 2020 года.
Фота: «Белсат»

27 лістапада 2020 года Ігару прысудзілі 4 гады калоніі, а Алегу – 2 гады калоніі.

Нядаўна стала вядома, што Ігару ўзмацнілі рэжым і перавялі ў крытую турму. Цяпер тэрмін палітвязень будзе адбываць у турме № 1 у Горадні.

Падтрымаць Ігара Букаса можна па адрасе: Турма № 1, вул. Кірава, 1, 230023, г. Горадня.

Hавiны
«З гонарам усім кажу: мае муж і сын у турме за неабыякавасць». Гісторыя Алены Букас
2021.03.01 18:21

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў