Паўла Вінаградава арыштавалі на 15 содняў за заклік, якога ён не рабіў


Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

Блогер і аўтар перадачы «Гэта ж Вінаград!» Павел Вінаградаў атрымаў 7 ліпеня 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Паўла Вінаградава пакаралі за пост на Facebook, у якім ён крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 траўня. Суд палічыў ягоны пост заклікам да ўдзелу.

Hавiны
Затрымалі аўтара перадачы «Гэта ж Вінаград!»
2021.07.05 20:25

Вядоўцу затрымалі вечарам 5 ліпеня ў ягоным доме ў Беразіне паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаваную акцыю». У доме правялі ператрус, забралі лічбавую тэхніку.

У публікацыі, за якую быў вынесены прысуд, Павел Вінаградаў крытыкаваў ідэю Паўла Латушкі выходзіць на пратэст 9 траўня:

«У мяне такое адчуванне, што гэта заклік з разраду «Глядзіце! Глядзіце! Я таксама магу абвяшчаць даты пратэстаў. Як Ціханоўская». Дык і я так магу! Усе! Выходзім дзясятага! Толькі толку – ***** [ніколькі]».

Бацька Паўла Юрый Вінаградаў лічыць, што той пост быў толькі нагодай, а сапраўдная прычына затрымання – асабістая помста сілавікоў яго сыну.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў