Святлана Ціханоўская наведае з працоўным візітам Рыгу


Святлана Ціханоўская працягвае шэраг працоўных міжнародных візітаў. На гэтым тыдні – 8 і 9 – чэрвеня лідарка дэмакратычнай Беларусі наведае Рыгу, паведамляе Delfi.lv.

Святлана Ціханоўская. Скрыншот: Светлана Тихановская / Youtube

У сталіцы Латвіі Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Эгілсам Лэвітсам, старшынём Сейму Інараю Мурніецэ. Таксама пройдзе шэраг сустрэчаў з дэпутатамі парламенту.

Акрамя таго, запланаваная сустрэча з прэм’ер-міністрам Артурсам Карыньшам, кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарам Рынкевічам, мэрам Рыгі Мартыньшам Стакісам і былым старшынём Народнага фронту Латвіі Рамуалдасам Ражукасам.

У межах візіту Святлана Ціханоўская выступіць з прамоваю перад дэпутатамі Сейму.

Нагадаем, што ў красавіку ўрады Латвіі ды Эстоніі пастанавілі да 2023 года прыпыніць выдачу ВНЖ грамадзянам Беларусі. Аднак МЗС Латвіі пастанавіў не прыпыняць выдавання гуманітарных візаў рэпрэсаваным беларусам.

Артыкулы
Чэхія не будзе выдаваць беларусам і расейцам візаў і відаў на жыхарства да канца 2023 года
2022.06.07 12:08

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў