Абарона Марыі Калеснікавай абскардзіла прыцягненне яе ў якасці абвінавачанай


Падчас знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы ў дачыненні да Марыі Калеснікавай, яе абаронцы прыйшлі да высновы, што абвінавачванне не адпавядае заканадаўству. Адвакаты накіравалі на гэты конт скаргу ў Следчы камітэт, паведамляе Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Адвакаты Марыі Калеснікавай звярнулі ўвагу, што абвінавачванне Марыі не адпавядае патрабаванням Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, якія занатаваныя ў п.2 ч.1 арт.241 і арт.89.

«Калі казаць прасцей, то абвінавачванне не канкрэтнае, не змяшчае неабходных, прадугледжаных законам, звестак, што не дазваляе Марыі ажыццяўляць сваю абарону».

Абаронцы накіравалі скаргу ў Следчы камітэт, які мусіць адказаць на зварот на працягу 10 дзён.

Марыя Калеснікава цяпер у СІЗА. Лісты ёй можна пісаць на адрас : СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, 220030, Менск.

Hавiны
«Я ў любым выпадку іду да канца». Правілы жыцця Марыі Калеснікавай
2021.04.24 09:00

Следчы камітэт пастанавіў, што Марыю Калеснікава варта судзіць за заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (ч. 3 арт. 361 КК), змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) і за стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Марыю жорстка затрымалі 7 верасня 2020 года, а 8 верасня яна парвала свой пашпарт, каб яе не дэпартавалі з Беларусі ва Украіну.

Hавiны
Марыя Калеснікава стала лаўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу
2021.03.09 11:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў