Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў стаў спікерам «ByPol»


Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў далучыўся да «ByPol». У аб’яднанні ён будзе адказваць за супрацу з медыямі. «У тым ліку буду прадстаўніком «ByPol» у СМІ», – сказаў Кабанаў «Белсату».

Аляксандр Кабанаў.
Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook

Аляксандр Кабанаў узначаліць кірунак працы «ByPol» з медыямі – гэта важны сегмент барацьбы ў сучасных рэаліях, адзначылі ў аб’яднанні колішніх сілавікоў.

У сваім Facebook Кабанаў паведаміў, што гэтую працу яму прапанаваў «ByPol».

«ByPol» вырашыў стварыць медыягрупу, і мне прапанавалі заняцца гэтым. Пасля некаторых абмеркаванняў і дамоўленасцяў даў згоду. Былы палітвязень і былыя супрацоўнікі, з гэтага мусіць нешта атрымацца», – напісаў актывіст.

У каментары «Белсату» Кабанаў удакладніў, што ў ягоных абавязках, сярод іншага, будзе камунікацыя з журналістамі:

«Так, у тым ліку буду прадстаўніком «ByPol» у СМІ. Мая асноўная задача – узаемадзеянне з медыямі».

Каментар
«Ці тэрарызм, ці здрада дзяржаве». Супраць блогера Аляксандра Кабанава завялі новыя справы
2023.03.12 13:03

Аляксандр Кабанаў – берасцейскі блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Паводле «народнага» артыкула аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, яму далі 3 гады калоніі. Цалкам адбыўшы тэрмін, выехаў за мяжу.

У сакавіку стала вядома, што супраць яго ў Беларусі завялі новыя крымінальныя справы. «Ці то экстрэмізм, ці то тэрарызм, ці то здрада дзяржаве, ці то ўсё разам», – казаў Кабанаў «Белсату».

У лютым ён далучыўся да Каардынацыйнай рады, аднак у красавіку пакінуў гэтую структуру.

Каментар
Аляксандр Кабанаў: Адзінае, што можа зрабіць грамадства, – распавесці пра катаў у турмах
2023.04.27 14:12

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў