Палітвязнем прызналі Аляксандра Кардзюкова – сведку забойства Генадзя Шутава


Беларуская праваабарончая супольнасць 7 траўня апублікавала заяву аб прызнанні палітычным зняволеным Аляксандра Кардзюкова, асуджанага на 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за нібыта замах на забойства вайскоўца, які страляў у ягонага сябра Генадзя Шутава 11 жніўня ў Берасці.

Аляксандр Кардзюкоў, сведка забойства Генадзя Шутава, у судзе. 19 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Як перадае праваабарончы цэнтр «Вясна», юрысты і эксперты прааналізавалі прысуд і даступныя крыніцы інфармацыі ды прыйшлі да наступных высноваў:

  • Удзел вайскоўцаў Узброеных сілаў для паліцэйскіх функцыяў здушэння пратэстаў грамадзянаў у мірны час быў незаконным, а сакрэтны ўказ Аляксандра Лукашэнкі, які гэта дазволіў у 2012 годзе, не быў правамерным. Вайскоўцы ў цывільным адзенні, узброеныя баявымі пісталетамі, «мімікравалі» пад удзельнікаў пратэстаў.
  • Адносна Аляксандра Кардзюкова і забітага Генадзя Шутава было парушанае права на справядлівы суд: крымінальны пераслед «мог мець на мэце дэманстратыўна жорсткае спыненне пратэставай актыўнасці, апраўданне парушэння парадку нясення службы і ўжывання зброі суб’ектамі сілавых ведамстваў». Ацэнка доказаў «альбо праведзеная павярхоўна і няпоўна, альбо няправільна, з парушэннем прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці».
  • Масавых беспарадкаў пасля выбараў 2020 года не было, а мелі месца ў асноўным мірныя пратэсты, удзельнікі якіх неабгрунтавана зазнавалі жорсткае абыходжанне і катаванні, якія да гэтага часу не расследаваныя.
Hавiны
«Супраць мірных грамадзянаў выкарысталі ўзброеныя сілы». У судзе назвалі вайскоўца, які забіў Генадзя Шутава
2021.02.16 18:51

Праваабаронцы заклікалі неадкладна пераглядзець вырак Кардзюкову і вызваліць яго з-пад варты, пакінуўшы іншыя меры стрымання, каб забяспечыць яўку ў суд.

На момант публікацыі заявы ў Беларусі налічваюцца 370 чалавек, ужо прызнаных палітычнымі вязнямі, Кардзюкоў стаў 371-м. Праваабаронцы працягваюць разглядаць судовыя справы і выракі на адпаведнасць панятку «палітычны зняволены».

Hавiны
Сведкі распавялі, што адбывалася пасля таго, як стрэлілі ў Генадзя Шутава
2020.08.20 15:56

АА belsat.eu

Стужка навінаў