Расею выключылі з Рады правоў чалавека ААН. У адказ Крэмль заявіў, што Расея выходзіць сама


Генасамблея ААН прыпыніла ўдзел Расеі ў Радзе правоў чалавека ААН.

Гэтак, 93 краіны прагаласавалі за прыпыненне ўдзелу РФ у Радзе правоў чалавека ААН, 24 – супраць, 58 – устрымаліся.

Галасаванне за прыпыненне ўдзелу РФ у Радзе правоў чалавека ААН. Крыніца: ААН

Тыя, хто прагаласаваў супраць: Алжыр, Беларусь, Балівія, Бурундзі, В’етнам, Габон, Зімбабвэ, Іран, Казахстан, Кітай, КНДР, Конга, Куба, Кыргызстан, Лаос, Малі, Нікарагуа, Сірыя, Таджыкістан, Узбекістан, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Эрытрэя, Эфіопія.

У праекце рэзалюцыі, за які прагаласавалі краіны, выказваецца «сурʼёзная занепакоенасць з нагоды крызісу правоў чалавека і гуманітарнага крызісу ва Украіне», у прыватнасці, з нагоды паведамленняў аб парушэнні правоў з боку Расеі.

Hавiны
Дэпутаты Еўрапарламенту большасцю прынялі жорсткую рэзалюцыю ў дачыненні Расеі і Беларусі
2022.04.07 17:37

У адказ на гэта намеснік сталага прадстаўніка РФ пры ААН Генадзь Кузьмін паведаміў, што Расея датэрмінова выйдзе з Рады правоў чалавека ААН. Аб гэтым ён заявіў неўзабаве пасля таго, як Генасамблея ААН прыпыніла ўдзел у РФ у Радзе правоў чалавека.

«Прынятае намі рашэнне датэрмінова спыніць сяброўства ў Радзе правоў чалавека ААН не ёсць адступленнем ад міжнародных абавязацельстваў Расеі ў праваабарончай сферы», – сказаў Кузьмін.

Раней Расея прыгразіла, што галасаванне за або ўстрыманне будзе разглядацца як «недружалюбны жэст» з наступствамі для двухбаковых сувязяў.

АД belsat.eu

Стужка навінаў