Улады распавялі, як будуць расці цэны і тарыфы ў 2021 годзе


Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю апублікавала прагноз павышэння рэгуляваных цэнаў і тарыфаў у 2021 годзе.

Тарыфы на пасажырскія перавозкі чыгуначным транспартам улады плануюць павысіць на 15 % у другім квартале 2021 года. Праезд у гарадскім грамадскім транспарце мае падаражэць у чацвёртым квартале на 6,8 % (+ 5 капеек за 1 квіток). Тарыфы на пасажырскія перавозкі прыгарадным аўтамабільным транспартам вырастуць на 11,1 % (на 1 капейку за 1 кіламетр).

Кошты на адукацыю вырастуць на 10 %. Кошт паслугаў сувязі (у тым ліку інтэрнэту) і рытуальных паслугаў – на 4 %.

Павышэнне тарыфаў на ЖКГ ужо адбылося 1 студзеня (8,9 %), у планах уладаў – павышэнне ў трэцім і чацвёртым кварталах на 0,6 % і 0,4 % адпаведна.

Цэны на цыгарэты вырастуць на 15,9 %, на моцны алкаголь – на 4,7 %.

Аб’ектыў
Якія змены чакаюць беларусаў у красавіку і як гэта паўплывае на пратэставыя настроі?
2021.03.31 23:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў