Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha вяртаецца ў Менск


Першая імпрэза гарадскога пікніка Vulitsa Ezha пройдзе 5–6 чэрвеня ў Батанічным садзе ў Менску. Квіткі можна набыць на сайце vulitsaezha.by.

Арганізатары абяцаюць парадаваць менчукоў фуд-кортам, музыкаю і ўнікальнымі лакацыямі з забавамі.

«Мы вельмі радыя магчымасці вярнуцца і падарыць гараджанам пляцоўку ідэальнага летняга адпачынку. За шэсцт гадоў Vulitsa Ezha стала праектам пра горад, які мы любім, і пра людзей, якія робяць яго ярчэйшым і цікавейшым. Гэта ўжо не проста фестываль, а цэлая суполка аднадумцаў, дзе збіраюцца найлепшыя стрыт-фуд праекты, топавыя шэф-кухары, гастраэнтузіясты і фермеры», – кажуць арганізатары гарадскога пікніка.

Кошт квіткоў пры набыцці онлайн на сайце vulitsaezha.by застаўся ранейшы – 10 рублёў.

Арганізатары Vulitsa Ezha абяцаюць пільнавацца ўсіх правілаў бяспекі ва ўмовах каранціну: сацыяльнае дыстанцыяванне на фуд-корце і іншых лакацыях, а дадаткова будуць усталяваныя зоны з антысептыкам.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў