68-гадовага актывіста за словы асудзілі больш як на 2 гады калоніі


Уладзімір Няпомняшчых.
Фота: Belsat.eu

7 красавіка суд Савецкага раёну Гомля разгледзеў крымінальную справу 68-гадовага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былога міліцыянта Уладзіміра Няпомняшчых.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме і ў будынку СІЗА-3, дзе ўтрымліваецца Уладзімір Няпомняшчых. Яго абвінавацілі ў абразе і пагрозе гвалтам службовай асобе (арт. 366 і 369 КК) – супрацоўніцы пракуратуры Алесі Жураўлёвай, паведамляе радыё «Свабода».

Суддзя Аляксандар Мохараў пакараў пенсіянера пазбаўленнем волі на 2 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама з яго вырашана спагнаць 1000 рублёў на карысць пакрыўджанай.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі асуджаных і падазраваных у дыфамацыйных артыкулах
2021.02.10 18:17

Летась Уладзімір Няпомняшчых некалькі разоў быў арыштаваны. Першы раз за тое, што ў складзе групы асобаў насіў калектыўны зварот у міліцыю і Следчы камітэт з патрабаваннем разабрацца з міліцэйскім гвалтам. Міліцыя трактавала такі паход як «несанкцыянаванае мерапрыемства». Другі раз актывіст трапіў на содні за плакат на акне «М…ра хуже г…на». Пасля арышту Няпомняшчых павесіў на акне плакат са словамі: «М…ра лучше г…на, но не намного».

У лістападзе ён прысутнічаў на судзе над Георгіем Васіленкам, які замяніў на цэнтральнай плошчы чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы. Паводле абвінавачання, Няпомняшчых нібыта выказаў нейкую пагрозу ў бок пракуроркі Алесі Жураўлёвай. Сам актывіст кажа, што памятае, як сказаў толькі: «Арганізаваная злачынная групоўка» ці «Вы за ўсё адкажаце», і тое не адрасна ў бок абвінаваўцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў