За месяц у камісію для вяртання звярнуліся толькі 23 асобы. З іх большасць – няправільна


З 6 лютага ў камісіі для вяртання з-за мяжы звярнуліся толькі 23 чалавекі. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміў намеснік генпракурора Аляксей Стук.

Генпракуратура Беларусі.
Фота: Sputnik Беларусь

«Большасць заяў не адпавядае тым крытэрам, якія прапісаны ва ўказе, тым кірункам, звесткам, якія пазначаны, каб яны былі прадстаўленыя», – распавёў Стук.

Таму камісія пакуль і не збіралася для абмеркавання зваротаў, бо «не напрацаваны матэрыял, неабходны для абмеркавання той ці іншай заявы, звароту ад той ці іншай кандыдатуры, якая яго напісала».

Пры гэтым Стук падкрэсліў, што зварот у камісію не азначае, што «для ўсіх грамадзянаў, якія знаходзяцца там, якія звернуцца, наступіць для іх эра ўсеагульнай міласэрнасці».

Аналітыка
«Кубракоў выдае жаданае за сапраўднае». Чаму «польскія клубніцы» лепш за камісію вяртання
2023.03.06 19:14

6 сакавіка споўніўся месяц з таго дня, як у Беларусі пачала працу Камісія для вяртання эмігрантаў, якіх улады краіны ў лепшых традыцыях сярэднявечнага феадалізму называюць «беглымі». Цяпер запрацаваў і афіцыйны сайт камісіі, якая мае дапамагчы беларусам вярнуцца з «клубнічных плантацыяў» за мяжой. Але эфект ад яе працы ўсё адно выглядае сумнеўным.

І хоць мігрантам пры выкананні імі патрабаванняў камісіі абяцаюць адсутнасць «прэтэнзіяў аператыўнага характару», «асноўная праблема ў гэтай схеме – гэта адсутнасць даверу да праваахоўных органаў і ўладаў у прынцыпе», мяркуе палітолаг Андрэй Казакевіч.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў