ЦВК адмяніў галасаванне за мяжой праз санкцыі, санітарную бяспеку і малую колькасць выбарцаў


Ігар Карпенка. Фота БелТА

Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў, чаму адмянілі галасаванне за мяжой Беларусі.

Першай прычынай Карпенка назваў колькасць выбарцаў:

«Парадку недзе траціны нашых дыппрадстаўніцтваў не адчыняюць таму, што колькасць людзей, якія могуць галасаваць на гэтым участку, меншая за 20 чалавек».

У краінах, дзе больш за 20 выбарцаў, старшыня ЦВК бачыць іншыя нагоды не рабіць участкаў для галасавання. Напрыклад, малая колькасць работнікаў амбасады:

«Вы ведаеце, што сёння ўведзены шэраг абмежаванняў, санкцый і гэтак далей, і, вядома, прайшла аптымізацыя тых супрацоўнікаў, якія там працуюць. Гэта таксама не дазваляе паўнавартасна арганізаваць працу ўчасткаў».

Як звычайна, вялікую ўвагу беларускі чыноўнік надаў і засцярозе ад каронавіруса:

«Пытанні бяспекі, уключаючы санэпідбяспеку. Гэта значыць, у кожнай канкрэтнай краіне ёсць нейкія абмежавальныя захады, якія ўвогуле не дазваляюць паўнавартасна арганізаваць гэтую працу».

Тым часам каб перадухіліць заражэнне каронавірусам у Беларусі ЦВК прыдумаў толькі зняць шторкі з кабінак для галасавання. Пра наяўнасць ці адсутнасць масак або вакцынацыі ЦВК у сваіх метадычках не згадвае.

Hавiны
У кабінках без шторак, пад аховай міліцыі і байцоў БРСМ. ЦВК апублікавала метадычкі па «рэферэндуме»
2022.01.27 19:35

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў