Квіткі на канцэрт беларускага стэндап-коміка Славы Камісаранка ў Варшаве раскупілі за 4 хвіліны


Беларускі стэндап-комік Слава Камісаранка, які цяпер жыве ва Украіне, вырашыў даць канцэрт у Варшаве, квіткі на які раскупілі за 4 хвіліны.

Пра гэта Камісаранка напісаў у сваім Instagram:

Скрыншот: slavakomissarenko / Instagram

Ён паабяцаў правесці яшчэ столькі канцэртаў, колькі будзе патрэбна, а таксама дадаць у гастрольны графік іншыя гарады Польшчы.

«У мяне ў жыцці такога не было. Вось гэта вы даяце жару», − напісаў стэндапер.

Каля месяца таму Слава Камісаранка з’ехаў з Расеі ва Украіну. Паводле коміка, невядомы сказаў яму пра імавернасць таго, што артыста выкрадуць у Расеі і гвалтоўна перавязуць на тэрыторыю Беларусі. У мінулым годзе беларускаму коміку забаранілі выступы ў Менску пасля таго, як ён жорстка высмейваў Аляксандра Лукашэнку.

Артыкулы
«Я вярнуся. Пазней». Беларускі комік Слава Камісаранка – пра народ, амапаўцаў і сітуацыю ў краіне
2021.11.12 12:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў