Мінфін за студзень прадаў валютных аблігацыяў больш, чым за ўвесь мінулы год


Фота: Белсат

Міністэрства фінансаў Беларусі паведамляе, што толькі ў студзені гэтага года на ўнутраным рынку было прададзена доўгатэрміновых аблігацыяў на агульную суму 626,17 млн ​​долараў. Гэта больш, чым за ўвесь мінулы год.

Летась Мінфін прадаў на ўнутраным фінансавым рынку дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму 300 млн рублёў і 463,44 млн долараў.

Эксперты фінансавага рынку адзначаюць, што астатнія аблігацыі ў студзені выкупілі беларускія банкі. Такі механізм у Беларусі выкарыстоўваюць, каб падтрымаць складанае фінансавае становішча прамысловых грандаў або рэструктураваць іх пазыкі. На пачатку года ў складанай сітуацыі аказаўся Беларускі металургічны завод.

Паводле інфармацыі TUT.BY, былі падрыхтаваныя праекты дакументаў, згодна з якімі ў 2021 годзе падтрыманне БМЗ будзе аказанае з бюджэту. Плюс існуюць дамоўленасці з банкамі аб рэфінансаванні запазычанасці. Але «такі падыход» ужо пачынае надакучваць некаторым банкам, кажуць суразмоўцы.

Пазначаючы маштабы праблемы, Нацбанк адзначаў, што шэраг дзяржаўных прадпрыемстваў – буйнейшых крэдытаатрымальнікаў маюць абмежаваныя магчымасці для самастойнага абслугоўвання пазыкі. Аб’ём запазычанасці такіх прадпрыемстваў ацэньваецца Нацыянальным банкам на ўзроўні каля 14 % да ВУП.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў