У сеціве з'явілася відэа, як у Казахстане зрынаюць помнік Назарбаеву


Мітынгоўцы ў Казахстане, якія патрабуюць зменаў у краіне, знішчаюць помнікі Нурсултану Назарбаеву. Гэтак адбылося ў Талдыкаргане, піша Telegram-канал «Mash».

Павалены помнік Назарбаеву ў Талдыкаргане.
Фота: kaztag_tg / Telegram

У сеціве зʼявілася відэа, як мітынгоўцы ў Талдыкаргане знішчаюць помнік былому прэзідэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву. Помніку не ўдалося зрынуць рукамі, таму адмыслова падагналі цяжкавік.

ПР belsat.eu

Стужка навінаў