Каментар «Белсату» адносна праграмы «Шчыра кажучы» з Янінай Сазановіч


5 снежня на лічбавых платформах «Белсату» з’явілася выданне «Шчыра кажучы» з Янінай Сазановіч. Рэдакцыя дапусціла памылку, і было прынятае рашэнне часова зняць выданне.

Яніна Сазановіч
Аўтарка YouTube-каналу «Дзікае паляванне» Яніна Сазановіч у рэдакцыі «Белсату» падчас онлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі. 29 ліпеня 2023 года. Варшава, Польшча.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

У чым была гэтая памылка? У госця праграмы, якога правяраюць на паліграфе, нельга пытацца пра асабістыя меркаванні ці падазрэнні ў дачыненні іншых асобаў. Гэта супярэчыць этыцы і можа ўвесці ў зман гледача, бо паліграф пацвярджае ці зняпраўджвае выключна перакананні героя ў сваім меркаванні, а не факт учынкаў іншых асобаў. У той жа час іншая асоба, якой датычыць пытанне, у фармаце праграмы не мае магчымасці адказаць на меркаванне ці абвінавачанне, што можа прынесці ёй маральныя пакуты. У сувязі з гэтым відэа мусіла змяшчаць надпіс, які нагадвае пра спецыфіку працы паліграфа.

Тэлеканал «Белсат» прыносіць прабачэнні ўсім датычным асобам, якім гэтае выданне магло нанесці маральныя страты.

Выданне праграмы неўзабаве зноў з’явіцца на нашых лічбавых платформах.

belsat.eu

Стужка навінаў