Еўракамісія: Усплёск антысемітызму ў Еўропе дасягнуў надзвычайнага ўзроўню


Усплёск антысеміцкіх інцыдэнтаў па ўсёй Еўропе за апошнія некалькі дзён дасягнуў незвычайнага ўзроўню. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве Еўрапейскай камісіі за 5 лістапада. Паводле Еўракамісіі, сітуацыя з антысемітызмам у Еўропе «нагадвае адныя з самых змрочных часоў у гісторыі».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі ўдзельнічаюць у маршы салідарнасці з палестынскім народам у Сан-Францыска, ЗША. 4 лістапада 2023 года.
Фота: Amy Osborne / AFP / East News

«Еўрапейскія габрэі сёння зноў жывуць у страху», – гаворыцца ў заяве.

У прыватнасці, у ёй пералічваюцца бутэлькі з запальнаю сумессю, кінутыя ў сінагогу ў Нямеччыне, намаляваныя на жылых дамах у Францыі зоркі Давіда, апаганеныя габрэйскія могілкі ў Аўстрыі, напады на габрэйскія крамы ў Іспаніі, лозунгі нянавісці супраць габрэяў на дэманстрацыях.

«У гэтыя цяжкія часіны ЕЗ падтрымлівае свае габрэйскія супольнасці. Мы рашуча асуджаем гэтыя агідныя дзеянні. Яны ідуць супраць усяго, за што выступае Еўропа. Супраць нашых асноўных каштоўнасцяў і нашага ладу жыцця», – заявілі ў Еўракамісіі.

Там падкрэслілі, што «габрэй, мусульманін, хрысціянін – ніхто не павінен жыць у страху перад дыскрымінацыяй або гвалтам праз сваю рэлігію або ідэнтычнасць».

Hавiны
Францыя збіраецца дэпартаваць 39 расейцаў – прыхільнікаў радыкальнага ісламу
2023.10.30 13:14

«У нашым распараджэнні ўжо ёсць магутныя інструменты для рэагавання на такія інцыдэнты: заканадаўства ЕЗ крыміналізуе публічнае падбухторванне да нянавісці і гвалту і вызначае агульны падыход да барацьбы з расісцкімі і ксенафобнымі выказваннямі, якія распальваюць нянавісць, і злачынствамі», – адзначылі ў заяве.

У Еўракамісіі падкрэслілі, што працягнуць узмацняць захады бяспекі і ўжо павялічылі фінансаванне для абароны месцаў культу і іншых памяшканняў. Паралельна ўзмацняецца праца над тым, каб онлайн-платформы хутка і эфектыўна рэагавалі на антысеміцкі ці антымусульманскі кантэнт у інтэрнэце.

Аналітыка
Ці прынясе вайна з «Хамасам» тэракты і закалоты ў Еўропу? І прычым тут Расея
2023.10.19 08:00

Вайна паміж сектарам Газа і Ізраілем ужо закранула іншыя краіны. Ілія Куса, аналітык Украінскага інстытуту будучыні, мяркуе, што пакуль канфлікт будзе абмежаваны Ізраілем і сектарам Газа, ён не прывядзе «да нейкіх сур’ёзных праблемаў у Еўропе».

«Калі вайна будзе далей узмацняцца і захопліваць новыя краіны рэгіёну, гэта можа патэнцыйна прывесці да новай хвалі ўцекачоў у Еўропу, да росту радыкалізму і ісламскага экстрэмізму, да пратэстаў, гэта значыць, да дэстабілізацыі грамадскага парадку ў еўрапейскіх краінах, дзе жывуць мусульманскія грамады, асабліва гэта датычыць Францыі і Нямеччыны», – заявіў эксперт.

Аднак гэта магчыма толькі ў выпадку «доўгай вайны рэгіянальных маштабаў, здольнай справакаваць перамяшчэнне мільёнаў людзей, дэстабілізаваць некалькі дзяржаваў і прывесці яшчэ і да росту цэнаў на энерганосьбіты, напрыклад, што ўдарыць па сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Еўропе, якая і так няпростая», адзначыў Куса.

Агляд
Пагром аэрапорту ў Дагестане і антысеміцкія акцыі ў Расеі. Што трэба ведаць
2023.10.30 16:13

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў