Фінляндыя ўжо сёлета пачне будаваць плот на мяжы з Расеяй


Фінляндыя збіраецца ўжо сёлета пачаць будаўніцтва выпрабавальнага адрэзку агароджы на мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша фінская газета Ilta Sanomat.

Першая секцыя будучай сцяны паміж Фінляндыяй і Расеяй мае паўстаць у паўднёва-ўсходняй Фінляндыі. У выпадку, калі ўрадам краіны будзе ўхваленае фінансаванне будаўніцтва, першы ўчастак, як мяркуецца, будзе завершаны ўжо да вясны 2023 года, а пачнуць яго будаваць ужо сёлета.

Паводле падлікаў Міністэрства ўнутраных справаў Фінляндыі, пабудова плоту на мяжы з Расеяй будзе каштаваць 6 мільёнаў еўра.

Прапанова адгарадзіцца ад Расеі плотам прагучала праз тыдзень пасля пачатку ў РФ «частковай мабілізацыі». Пабудаваць сцяну на 1300-кіламетровай мяжы з Расеяй прапанавала Памежная службы Фінляндыі. Прапанову падтрымаў урад краіны.

Большая частка расейска-фінскай мяжы праходзіць у глухіх месцах, і памежнікі прапануюць пабудаваць агароджу толькі там, дзе найбольш імаверныя спробы нелегальнага пераходу. Агульная працягласць такіх участкаў складае 260 кіламетраў. Працягласць сухапутнай мяжы з Расеяй – 1300 км.

З 30 верасня ўрад Фінляндыі прыняў рашэнне істотна абмежаваць пасажырскі рух на ўсходняй мяжы з Расеяй. Агароджы на мяжы з Расейскай Федэрацыяй пабудавалі ўжо Польшча і Літва, будуе плот і Латвія.

Аналітыка
«Гібрыдная атака» працягваецца. Ці чакаць новага міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю?
2022.09.17 19:37

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў