Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на прысуд Калеснікавай і Знаку


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў словы салідарнасці Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай. Прэзідэнт суседняй краіны адрэагаваў на прысуд на беларускай мове ў сваім Twitter.

Анджэй Дуда, прэзідэнт Польшчы, напісаў у сваім Twitter словы падтрымання зняволеным у Беларусі Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай.

«Я цалкам салідарызуюся з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам, якім сёння ў Беларусі прысудзілі драконаўскія выракі. Польшча патрабуе безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Гэтых людзей зняволілі за змаганне за незалежную і дэмакратычную Беларусь», – напісаў Анджэй Дуда.

Раней на прысуд палітвязням адрэагавалі краіны Еўропы і ЗША.

Артыкулы
Родныя і абаронцы Максіма Знака і Марыі Калеснікавай лічаць прысуд незаконным
2021.09.06 20:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў