Палітзняволены Ігар Банцэр змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 содняў


Ігар Банцэр, музыкант, актывіст, журналіст. Горадня, Беларусь. 15 траўня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Палітзняволены гарадзенскі панк-музыка і актывіст Ігар Банцэр змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 содняў «за парушэнне рэжыму».

Паводле інфармацыі «Белсату», на гэтым тыдні на Ігара Банцэра ўзмацніўся ціск з боку адміністрацыі «хіміі» ў Віцебску, дзе ён цяпер адбывае пакаранне. Напрыклад, нагодаю для адной з вымоваў стала тое, што ён кепска пагаліўся. Гучалі адкрытыя пагрозы, што музыка займее праблемы і паедзе на «зону».

Ціск апошнімі днямі адчуў не толькі ён, але і іншыя палітвязні, якія адмовіліся ад прапановы Юрыя Васкрасенскага пісаць лісты аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Артыкулы
Палітвязням прыходзяць лісты ад Васкрасенскага з заклікам пісаць прашэнні аб памілаванні
2021.07.17 14:36

Ігар Банцэр адбывае пакаранне на «хіміі» за вулічны перформанс. За танец у стрынгах перад міліцэйскім аўтамабілем яго адправілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1,5 года. Пакуль ішоў суд, каб абараніць свае правы за кратамі, Ігар трымаў 16-дзённае сухое галадаванне. За грубыя парушэнні рэжыму яго могуць накіраваць у турму.

Артыкулы
Ігар Банцэр: Застацца тут і спрабаваць рабіць нешта заўважнае – вось гэта для мяне значыць жыць
2021.05.20 09:32
Гісторыі
«Ягоная ўнутраная свабода не да спадобы ўладам»: гісторыя гарадзенскага панка, якому пагражае 3 гады пазбаўлення волі
2021.03.04 07:30

СП belsat.eu

Стужка навінаў