Полк Каліноўскага абвясціў збор сродкаў на «Валькірыю»


Полк імя Кастуся Каліноўскага абвясціў збор сродкаў на выведвальны комплекс беспілотнікаў АСУ-1 «Валькірыя». Ён прызначаны для падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

«Наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе», – гаворыцца ў паведамленні палка.

Комплекс выкарыстоўваецца для забеспячэння маніторынгу, паветранай выведкі, відэаназірання і карэктавання артылерыйскага агню ў дзень і ўночы. Каштуе ён 24 тысячы долараў.

Дапамагчы можна па наступных рэквізітах:

  • Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
  • Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
  • PayPal: krivcovn20@gmail.com

У красавіку для Палка імя Кастуся Каліноўскага быў арганізаваны збор на 100 беспілотнікаў.

«Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення. Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта», – адзначылі ў палку.

Сваё падраздзяленне беспілотнікаў каліноўцы назвалі ў гонар пратэстоўцы Мікіты Крыўцова, які загінуў у жніўні 2020 года.

Ваяры
Беларусы наладзілі аэравыведку. Цяпер ворагу не схавацца ад дронаў-камікадзэ
2023.12.04 16:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў