Высветлена імавернае месца баявога дзяжурства ЗРК С-400 у Беларусі


Маніторная група «Беларускі Гаюн» паведамляе, што высветліла месца нясення баявога дзяжурства зенітна-ракетнага комплексу (ЗРК) С-400, перададзенага Беларусі з Расеі. Гэта вёска Дуброва ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці.

Зенітна-ракетны комплекс С-400 на баявым дзяжурстве.
Фота: «Министерство обороны Республики Беларусь» / Telegram

6 чэрвеня маніторная група «Беларускі Гаюн» заявіла, што высветліла, у распараджэнні якога вайсковага падраздзялення знаходзіцца і дзе нясе баявое дзяжурства ЗРК С-400, перададзены раней у Беларусь з Расеі. Высновы зроблены на падставе інфармацыі з паведамленняў Мінабароны РБ.

Міністр абароны РБ генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін наведаў зенітна-ракетнае падраздзяленне, дзе на ўзбраенне быў пастаўлены зенітны ракетны комплекс С-400. На падставе аналізу фота і відэа матэрыялаў маніторынгавая група робіць выснову, што ЗРК пастаўлены на ўзбраенне менавіта 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Гэта ж брыгада ў студзені 2023 года 15-я брыгада таксама атрымала батарэйны камплект ЗРК «Тор-М2К». Таксама на падставе звестак з тых жа крыніцы высветлена, што міністр наведаў размяшчэння 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады, размешчанага ў наваколлях вёска Дуброва Смалявіцкага раёну Менскай вобласці.

«Адпаведна, менавіта на ўзбраенне 6-га дывізіёна 15-й брыгады паступіў атрыманы з Расеі камплект ЗРК С-400», – гаворыцца ў паведамленні маніторнай групы.

Паводле звестак з сэрвісу «Google Maps», вёска Дуброва знаходзіцца непадалёку Менску, з усходняга боку, у непасрэднай блізкасці ад нацыянальнага аэрапорту і беларуска-кітайскага тэхнапарку «Вялікі камень». Непадалёку знаходзіцца і Абʼяднаны інстытут энергетычных і ядравых даследаванняў «Сосны», які мае даследчы ядравы рэактар. Такім чынам можна зрабіць выснову, што беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюць расейскі ЗРК для прыкрыцця менавіта гэтых аб’ектаў.

У сваю чаргу, прэсавая служба Мінабароны паведаміла, што мэтай візіту Віктара Хрэніна ў падраздзяленне, дзе на ўзбраенне быў пастаўлены комплекс С-400 (падраздзяленне не называецца), было ацаніць «працэс падрыхтоўкі падраздзялення да заступлення на баявое дзяжурства, у тым ліку здольнасць асабовага складу да выканання задач па прызначэнню, а таксама гатовасць узбраення і ваеннай тэхнікі».

У каментары з гэтай нагоды Віктра Хрэнін заявіў, што для беларускага войска «жыццёва важна прымаць рашэнні па ўзмацненню абароннага патэнцыялу нашай дзяржавы».

Раней паведамлялася, што 28 траўня ў Беларусь з Расеі прыбыў камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400 і найбліжэйшым часам заступіць на баявое дзяжурства. Раней беларускія зенітчыкі прайшлі ў РФ поўны курс падрыхтоўкі да баявога выкарыстання сістэмы.

У публікацыі тэлеграм-каналу Мінабароны можна ўбачыць умовы нясення баявога дзяжурства беларускіх вайскоўцаў, узброеных С-400

Каментар
Палітолаг Магда: Пуцін робіць з беларусаў мішэнь і закладнікаў ядравай пагрозы
2023.05.27 08:50

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў