У Беларусь прыбыў чарговы камплект ЗРК С-400


У Беларусь з Расеі 28 траўня прыбыў камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400 і найбліжэйшым часам заступіць на баявое дзяжурства, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі. Раней беларускія зенітчыкі прайшлі ў РФ поўны курс падрыхтоўкі да баявога выкарыстання сістэмы.

Зенітны ракетны комплекс С-400.
Фота: modmilby / Telegram

Пастаўка ажыццяўлялася ў рамках ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю и Расеяй.

«Ваеннаслужачыя гатовы прымяніць свае веды і ўменні на практыцы для забеспячэння ваеннай бяспекі Беларусі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым. У Беларусі працягваецца рэалізацыя мер па нарошчванні баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), у тым ліку аснашчэнне злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл новымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Зенітны ракетны комплекс С-400.
Фота: modmilby / Telegram

ЗРК прыбылі ў нашу краіну ў складзе чыгуначнага эшалона, у бліжэйшы час яны заступяць на баявое дзяжурства.

Па словах камандуючага ВПС і войскамі СПА Андрэя Лук’яновіча, беларускія спецыялісты на палігоне ў Расеі выканалі ўсе пастаўленыя задачы па навучанні, удасканаленні і баявому выкарыстанню комплексу.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў