Турэччына заяўляе пра папярэднія дамоўленасці наконт экспарту ўкраінскай пшаніцы


Турэччына мяркуе, што дасягнула папярэдніх дамоўленасцяў з кіраўніцтвам РФ і Украіны адносна экспарту ўкраінскай пшаніцы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Турэччыны Ібрагім Калын. Пра пэўныя ўгоды таксама пішуць расейскія «Известия».

Поле са збожжам.
Фота: АЗ / Белсат

Калын адзначыў, што працягваюцца кансультацыі ў справе каардынацыі адпраўлення і прыбыцці караблёў, якія будуць перавозіць пшаніцу.

Турэччына заявіла, што ў найбліжэйшыя дні будзе агучана рашэнне па пытанні экспарту збожжа з Украіны марскім шляхам. Аднак нават пасля дасягнення дамоўленасцяў спатрэбіцца каля 5 тыдняў, каб пачаць аперацыю. Турэцкі бок паведаміў, што можа дамагчыся транспартаваць украінскае зерне на міжнародны рынак праз парты Чорнага і Азоўскага мораў.

Каардынаваць аперацыю, верагодна, будзе Турэччына, Украіна і Расея пры пасярэдніцтве ААН.

Сцяг Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
Фота: sanjitbakshi via Flickr, CC BY 2.0

«Магу сказаць, што ў цэлым пакуль пазітыўная атмасфера. Ёсць пэўныя чаканні бяспекі адносна таго, што расейскія караблі не будуць заходзіць у разблакавалі парты», – распавёў пра дэталі перамоваў Калын.

Украінскі бок лічыць, што стварэнне такога механізму і пастаўка ўласнай зерневай прадукцыі на міжнародны рынак будзе ў інтарэсах краіны. Пры гэтым расейскі бок, паводле Калына, не глядзіць на гэта негатыўна.

Прэс-сакратар Эрдагана паведаміў, што ўлады Турэччыны падрыхтавалі дарожную мапу для пераадолення глабальнага харчовага крызісу, справакаванага нападам Расеі на Украіну. У прыватнасці па выніках перамоваў турэцкага боку з прадстаўнікамі Украіны, РФ і ААН падрыхтаваная дарожная мапа, якая забяспечыць працу «збожжавага калідору» пад эгідай ААН. Гэты план будзе ўлучаць маршрут, страхаванне, бяспеку судоў, размініраванне партоў.

Аб’ектыў
Лукашэнка хоча паслабленняў санкцыяў, але Еўразвяз увёў новы пакет
2022.06.03 23:08

Нагадаем, што праз блакаванне ўкраінскіх партоў было заблакавана больш за 20 мільёнаў тон збожжа. Украінская пшаніца мусіла быць экспартаваная ў краіны Афрыкі. ААН заявіла пра магчымы харчовы крызіс і нават спрагназавала голад у некаторых афрыканскіх краінах праз вайну Расеі з Украінаю.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў