Апублікавалі імёны 87 сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў


Аляксандр Лукашэнка 4 траўня падпісаў указ аб пазбаўленні дзясяткаў вайскоўцаў і працаўнікоў сілавых структураў іхных званняў, якія нібыта «дзеялі з мэтаю дэстабілізаваць абстаноўку» і «дыскрэдытавалі гонар і годнасць вайскоўца ды супрацоўніка». 6 траўня сталі вядомыя імёны гэтых людзей.

Hавiны
Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 былых вайскоўцаў і сілавікоў
2021.05.04 20:30

Указ апублікавалі на афіцыйным прававым партале Pravo.by. Усе пазбаўленыя званняў былі ў адстаўцы ці ў запасе.

Сярод іх — палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Барадач (колішні камандзір брыгады спецназу ў Мар’інай Горцы), падпалкоўнікі ў адстаўцы Сяргей Аніська (былы працаўнік контрвыведкі) і Валерый Костка (былы працаўнік КДБ); названыя дзяржаваю «датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасці» старэйшы лейтэнант міліцыі запасу Ігар Макар, маёр юстыцыі запасу Ігар Лобан, капітан юстыцыі запасу Андрэй Астаповіч; названы ўладамі «кратом у ГУБАЗіК» падпалкоўнік міліцыі запасу Станіслаў Лупаносаў; пабіты пасля затрымання за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» падпалкоўнік міліцыі Сяргей Маслоўскі, абвінавачаны ў «акце тэрарызму» старэйшы лейтэнант юстыцыі запасу Яўген Юшкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі запасу Мікалай Казлоў ды іншыя.

АА belsat.eu

Стужка навінаў