Ангела Мэркель заклікала спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і пахваліла пратэстоўцаў


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у час дыстанцыйнай лекцыі перад нямецкімі студэнтамі 5 траўня адказала на пытанне пра Беларусь

Ангела Мэркель выразіла салідарнасць з дэманстрантамі ў Беларусі і заклікала ўлады Беларусі неадкладна спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітычных зняволеных:

«Улады разлічваюць на тое, што свет чарговы раз забудзе гэтых мужных людзей. Мы не павінны дапусціць гэтага. Нямеччына і Еўрапейскі Звяз будуць і надалей прыцягваць да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, як мы гэта ўжо робім у выпадку з санкцыямі Еўразвязу», — перадае словы Мэркель «Deutsche Welle».

Кіраўніца Нямеччыны таксама нагадала, што ейная краіна, як і Еўразвяз, не прызналі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Яна назвала дзеянні беларусаў «цудоўнаю настойлівасцю супраць фальсіфікацыяў на выбарах».

Мэркель адзначыла, што Нямеччына спрасціла атрыманне візаў для пераследаваных у Беларусі з палітычных матываў, выдае стыпендыі і падтрымлівае незалежныя СМІ ў Беларусі, але цяперашнія дзеянні Нямеччыны не пераадолеюць канфлікту ў Беларусі самі па сабе, бо гэтага нельга зрабіць з-за мяжы.

Аб’ектыў
Адвакат Ролянд Краўзэ: заява ў першую чаргу супраць Лукашэнкі, бо ён аддаваў загады
2021.05.05 23:07

АА belsat.eu

Стужка навінаў