У ГУР Украіны заявілі, што падарвалі расейскі трубаправод каля Азоўскага марскога порту


Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны заявіла 6 красавіка пра падрыў трубаправоду для палівапрадуктаў каля Азоўскага марскога порту на тэрыторыі Расеі. У ГУР таксама апублікавалі відэа, на якім, як сцвярджаецца, адлюстраваны момант выбуху.

Як паведамляецца, падрыў адбыўся ў ноч на 6 красавіка ў раёне населенага пункта Азоў Растоўскай вобласці РФ. Па ім ажыццяўлялася перапампоўка нафтапрадуктаў з мясцовай нафтабазы ў танкеры на прыпартовай тэрыторыі Азоўскага марскога порту.

«Загрузка танкераў нафтапрадуктамі прыпынена на нявызначаны тэрмін», – заявілі ў ГУР.

Аналітыка
Паліва – не збожжа, а тавар для войска. Ці будзе Беларусь закрываць патрэбы расейскай арміі ў паліве?
2024.03.28 19:30

У сакавіку на расейскія НПЗ было зроблена як мінімум 14 нападаў. Таксама былі атакаваныя аб’екты нафтавай інфраструктуры ў Ліпецкай вобласці, акупаваных Луганскай вобласці і Крыму. Найбольш масавай і найбольш «плённай» можна назваць атаку 16 сакавіка , калі ад удараў дронаў пацярпелі Навакуйбышаўскі, Куйбышаўскі і Сызранскі нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Паводле ацэнак некаторых экспертаў, сумарна гэтыя заводы перапрацоўвалі каля 25 мільёнаў тон нафты, што перавысіла 10 % усёй нафтаперапрацоўкі ў РФ.

27 сакавіка выданне Reuters паведаміла, што Расея павялічыла імпарт паліва з Беларусі, каб ліквідаваць рызыку дэфіцыту на ўнутраным рынку.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў