Не хапае паперы. Беларускаму гандлю дазволілі не выдаваць пакупнікам чэкі


Міністэрства падаткаў і збораў у сувязі з адсутнасцю і дарагоўляй у Беларусі чэкавай стужкі выдала рэкамендацыі суб’ектам гаспадарання. Пра гэта паведамляе Office Life.

Фота: АК / Беласт

Ведамства дазволіла гандлю выдаваць пакупнікам з іхнай згоды чэкі ў электронным выглядзе.

Таксама МПЗ рэкамендавала выключыць раздрукоўку на чэках рэкламнай і іншай інфармацыі, абавязковасць указання якой не ўстаноўленая заканадаўствам.

Апроч таго, у міністэрстве заклікалі бізнес набываць менш якасныя чэкавыя стужкі.

Раней у Расеі праз выкліканы санкцыямі дэфіцыт і падаражэнне касавай стужкі таксама прапанавалі адмовіцца ад папяровых чэкаў.

Аналітыка
Эканаміст: Няма падставаў лічыць, што беларускі і расейскі рубель стабільныя
2022.04.06 12:13

ПС belsat.eu

Стужка навінаў