Украіна пераводзіць эканоміку на ваенныя рэйкі


Кіраўнік Міністэрства абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў пра перавод эканомікі краіны на ваенныя рэйкі, піша УНІАН са спасылкай на старонку міністра ў Facebook.

«Мы перавялі эканоміку краіны на ваенныя рэйкі. Заводы і фабрыкі працягваюць працу, выконваюць ваенную замову, рамантуюць тэхніку, ператвараюць трафеі ў зброю. Каб змагацца, краіна павінна працаваць, кожны на сваім месцы. Калі вы вымушаныя былі эвакуявацца – знайдзіце працу на новым месцы – вашая дапамога патрэбная паўсюль», – напісаў у «Фэйсбуку» Аляксей Рэзнікаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў