Лукашэнка распавёў, што Пуцін паабяцаў яму прысвоіць званне палкоўніка расейскай арміі


Аднак пакуль гэтае абяцанне Уладзімір Пуцін не выканаў, кажа Аляксандр Лукашэнка.

У інтэрвʼю расейскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка заявіў, што цяпер ён мае званне падпалкоўніка. «Пуцін – палкоўнік. Абяцаў мне палкоўніка прысвоіць. Да гэтага часу не прысвоіў», – дадаў Лукашэнка.

Гэтыя словы выклікалі смех у Салаўёва

– Палкоўніка каго можа прысвоіць Пуцін? – удакладніў прапагандыст.

– Расейскай арміі, – адказаў Лукашэнка.

– Ну як вы сабе ўяўляеце, што прэзідэнт незалежнай Беларусі зʼяўляецца палкоўнікам расейскага войска? – працягваў смяяцца Салаўёў.

– Ну і што? Гэта ж мая праблема, не ваша. Паабяцаў – рабі.

– Але вы ж у расейскім войску і не служылі. Вы служылі ў савецкай арміі…

– У савецкай. Яна была і расейскай, і беларускай. Прысвой мне званне палкоўніка савецкага войска.

– Ну, савецкай таксама не можа. Бо тады будуць казаць: «Вось, мы казалі, што Пуцін хоча аднавіць Савецкі Саюз».

– Ну і добра. Ну і што?! Няхай хоча. І што?! Ну што тут такога? А што яму забараніць жадаць?..

Hавiны
Лукашэнка: «Вайна з Украінай працягнецца максімум 3-4 дні. Там не будзе каму супраць нас ваяваць»
2022.02.06 09:35

РР belsat.eu

Стужка навінаў