Мужа Марфы Рабковай Вадзіма Жаромскага арыштавалі яшчэ на 10 содняў


Мужа праваабаронцы і палітзняволенай Марфы Рабковай Вадзіма Жаромскага пераарыштавалі на 10 содняў, паведамляе «Вясна».

Вадзім Жаромскі і Марфа Рабкова.
Фота: «Вясна» / Telegram / viasna96

Вадзім Жаромскі сёння, 6 студзеня, мусіў выйсці на волю па сканчэнні тэрміну арышту. Але гэтага не адбылося. Праваабаронцам стала вядома, што яго перазатрымалі і засудзілі яшчэ на 10 содняў.

Нагадаем, Вадзіма затрымалі раніцаю 22 снежня ў яго дома ў Менску. Яго арыштавалі на 15 содняў за «непадпарадкаванне» міліцыянтам. Новы год ён сустрэў у ЦІП на Акрэсціна.

Тым часам, ягоная жонка — каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова сёння трэці год запар адзначае дзень народзінаў у СІЗА № 1. 6 верасня яе асудзілі да 15 гадоў калоніі, а пасля суда затрымалі калегаў-праваабаронцаў і дыпламатаў.

Гісторыі
Каханне за кратамі: дзясяткі беларускіх сем’яў – у турмах «за палітыку»
2023.01.03 07:00

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў