Вайсковы аглядальнік: Прысутнасць АДКБ у Казахстане будзе мець больш сімвалічны характар, чым вайсковы


Прэзідэнт Казахстане Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся да АДКБ за дапамогай. Палітык спаслаўся на пункт статуту дамовы, паводле якога падтрыманне краінамі-удзельніцамі гэтай арганізацыі можа адбыцца пры ўмове змагання барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Вайсковы эксперты скептычна ставяцца да таго, што замежныя войскі будуць змагацца з грамадзянамі Казахстану. Дапамога гэтай структуры можа мець хутчэй сімвалічны характар.

Саміт АДКБ. Фота ілюстратыўнае. Крыніца: EADaily

Вайсковы аглядальнік Алесь Алесін нагадвае, што АДКБ – арганізацыя, якая была створаная на падставе дамовы ад 1992 году. У 2002 годзе краіны-стваральніцы арганізацыі, падпісалі новую дамову, такім чынам аформілі юрыдычна гэтую структуру. А ў 2009 годзе падпісалі дамову аб стварэнні калектыўных сілаў аператыўнага разгортвання. Прымяненне гэтых сілаў рэгламентуюцца дамовай аб стварэнні АДКБ. І паводле 4-га пункта, гэтыя сілы могуць прымяняцца ў выпадку вонкавай агрэсіі на краіну ўдзельніцу дамовы. Усе іншыя краіны ўдзельніцы дамовы абавязаныя прыйсці на дапамогу. Або калі сітуацыя будзе аналагічнай вонкаваму нападзенню. Гэта тое, што цяпер называюць гібрыднай вайной, пад кіраваннем вонкавых сілаў.

«Але ёсць і пункт 2-гі, паводле якога, у выпадку пагрозы існаванню канстытуцыйнага ладу, грамадскай бяспекі, дабрабыту грамадзянаў, тэрытарыяльнай цэласнасці адной з краінаў, іншыя краіны дамовы могуць уступаць паміж сабою ў перамовы з мэтай аказання паліцэска-міліцэскай, вайсковай, ці іншай дапамогі. Такаеў вырашыў звярнуцца да 4-га пункту дамовы, спаслаўся на тое, што пратэсты інспіраваныя звонку, вонкавымі сіламі. Хаця ён мог спаслацца і на пункт 2-гі. Раней Лукашэнка таксама звяртаўся за дапамогай і спасылаўся менавіта на пункт 2», – кажа Алесь Алесін.

Вайсковы аглядальнік Ягор Лебядок у сваім Telegram-канале піша, што накіраванне вайскоўцаў за межы Беларусі магчымае з пісьмовай згоды на тое Лукашэнкі. Вайскоўцаў тэрміновай службы не накіруюць за межы краіны, толькі калі яны падчас службы падпішуць кантракт.

Hавiны
АДКБ накіруе «міратворцаў» у Казахстан на просьбу Такаева. У Алматы – страляніна
2022.01.06 08:41

Сайт АДКБ паведамляе, што ў Казахстан накіруюць кантынгент, у склад якога ўвайшлі падраздзяленні ўзброеных сілаў Расеі, Арменіі, Беларусі, Кыргызстану і Таджыкістану. Паводле папярэдніх звестак, ад Беларусі ў Казахстан ляціць 103-я брыгада паветрана-дэсантных войскаў сілаў спецыяльнай абароны.

«Тут вядзецца больш не пра вайскова-палітычны аспект умяшальніцтва сілаў АДКБ, колькі маральны. Калі мы возьмем паведамленне АДКБ, то ўсе сілы аператыўнага разгортвання складаюць 3 тысячы чалавек. Але такой колькасці дакладна не будзе ў Казахстане. Гэта краіна даволі вялікая па тэрыторыі. Але галоўная задача – падмацаваць існыя ўлады ў Казахстане, прадэманстраваць, што Масква, як гаворыцца, за імі. Расея не хоча высылаць болей сілаў, каб не выклікаць антырасейскія настроі ў краіне. Вайскоўцы будуць ахоўваць стратэгічныя аб’екты, але не больш», – кажа Алесь Алесін.

Іншая справа, што адпраўленне кантынгенту раскрытыкавалі дэмакратычныя сілы Беларусі. Аглядальнік Ягор Лебядок лічыць, што калі ў Казахстане чужыя вайскоўцы заб’юць казахаў, то існуе верагоднасць успрыняцця гэтага як вонкавай інтэрвенцыі.

Hавiны
Беларускія дэмакратычныя сілы выступілі супраць накіравання беларускіх вайскоўцаў у Казахстан
2022.01.06 16:53

У самым Казахстане лічаць, што насамрэч вострай неабходнасці ў тым, каб уводзіць у краіну сілы АДКБ няма неабходнасці.

«Частка насельніцтва выказвае пратэст супраць гэтага. А гэта магло толькі падагрэць сітуацыю. Але спадзяюся, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя зменіцца і стабілізуецца. А якая роля АДКБ у гэтым будзе – складана сказаць. Справа ў тым, што ў Казахстане цудоўна ўсе ведаюць, хто ўзначальвае злачынныя групоўкі, якія цяпер арудуюць на вуліцах. Гэта ўсё ў руках сям’і Назарбаева, але ж іх адхілілі ад улады і пасадаў. Адсюль і загад, каб паліцыі не было на вуліцах гарадоў. Таму горад быў фактычна пад кантролем гэтых злачынных груповак. Але неабходнасці ў дапамозе замежных войскаў у Алматы няма. Сям’я стварыла наўмысна сітуацыю, для дэстабілізацыі, каб узмацніць уплыў Пуціна ў Казахстане», – кажа праваабаронца, прэзідэнт грамадскага фонду «Liberty» Галым Агелеуаў.

Hавiны
АДКБ накіруе «міратворцаў» у Казахстан на просьбу Такаева. У Алматы – страляніна
2022.01.06 08:41

КО belsat.eu

Стужка навінаў