У суботу, 4 снежня польскія памежнікі зафіксавалі 43 спробы нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы, паведамляе Памежная ахова.
Памежнікі выдалі 7 пастановаў аб выдварэнні з тэрыторыі Польшчы, за дапамогу мігрантам у нелегальным пераходзе мяжы затрымалі двух грамадзянаў Украіны. На ўчастку каля Дубічаў Царкоўных група з 30 чалавек спрабавала штурмаваць мяжу.
Днём раней памежнікі паведамлялі, што бачылі, як беларускія сілавікі спрабавалі пашкодзіць калючы дрот на мяжы, а таксама затрымалі ля мяжы 40 мігрантаў і чатырох абвінавачаных у дапамозе ў нелегальным пераходзе мяжы (двух украінскіх грамадзянаў, па адным афганскім і польскім), зафіксавалі 62 спробы перайсці мяжу нелегальна, выдалі 10 пастановаў аб выдварэнні.
АА belsat.eu