Што за Венскі механізм ужылі да Беларусі і чым гэта пагражае Лукашэнку


35 дзяржаваў Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) выкарысталі ў дачыненні Беларусі Венскі механізм: уладам далі 10 дзён, каб адказаць на пытанні пра расследаванне гвалту сілавікоў і распальванне нянавісці, супрацьдзеянне нелегальнай міграцыі і выкананне ранейшых рэкамендацыяў. Агулам сем пытанняў.

Фота: Mikhail Evstafiev / OSCE

Як гэта працуе

АБСЕ мае два падобныя механізмы: Венскі і яго ўзмоцнены варыянт – Маскоўскі механізм. Абодва выкарыстоўваюцца для маніторынгу выканання абавязанняў перад АБСЕ дзяржавамі-ўдзельніцамі (у іх лік уваходзіць Беларусь).

Венскі механізм дазваляе дзяржавам-удзельніцам, выкарыстоўваючы вызначаны набор працэдураў, уздымаць пытанні, што датычаць становішча ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі ў іншых дзяржавах-удзельніцах.

Маскоўскі механізм дае дадатковую магчымасць фармаваць з незалежных экспертаў адмысловыя місіі для спрыяння развязання праблемаў.

Пытанні можа выставіць любая дзяржава АБСЕ. Пісьмовыя адказы абавязаныя даць як найхутчэй, звычайна не пазней за чатыры тыдні. Калі дзяржава не выконвае патрабаванняў АБСЕ, могуць быць ужытыя санкцыі.

Артыкулы
«Мы павінны лямантаваць». Чаму Лукашэнку яшчэ не прызналі тэрарыстам, і як у гэтым можа дапамагчы Нюрнбэрг
2021.09.13 08:30

Ім ужо карысталіся адносна Беларусі

АБСЕ ўвяла Венскі механізм у 1989 годзе, Маскоўскі – у 1991-м. Іх выкарыстоўвалі, каб агучваць пытанні пра зверствы ў розных краінах былой Югаславіі ды пра расследаванні меркаванага замаху на кіраўніка Туркменістану і рэпрэсіі ў сувязі з гэтым. Эстонія і Малдова выкарыстоўвалі механізм для вывучэння сваіх уласных законаў.

Адносна Беларусі ў 2011 годзе ўжылі Маскоўскі механізм, каб спытаць пра сітуацыю з правамі чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010-га. Беларусь адмовілася супрацоўнічаць, таму для АБСЕ за тры месяцы падрыхтавалі незалежную справаздачу пра рэпрэсіі ды парушэнні правоў чалавека.

У жніўні 2020 года Маскоўскі механізм зноў ужылі адносна Беларусі, каб расследаваць парушэнні правоў чалавека пасля выбараў. Улады Беларусі зноў не пайшлі на супрацу, але даклад быў апублікаваны без іх удзелу. Пра Маскоўскі механізм згадвалі за месяц да ўвядзення чацвёртага пакету санкцыяў, які адкладалі і пераносілі.

Беларусь была адзінаю краінаю, супраць якой двойчы ўжывалі такі механізм. Цяпер яна адзіная, супраць якой яго ўжылі тройчы.

ВІДЭА
Ці зрынуць санкцыі рэжым Аляксандра Лукашэнкі?
2021.10.15 18:00

Адкажыце, ато… што?

Самі па сабе Венскі і Маскоўскі механізмы не прадугледжваюць пакарання за адмову ад супрацы. Аднак яны даюць права пачаць расследаванне нават без кансэнсусу краінаў АБСЕ і незалежна ад таго, хто старшынствуе ў АБСЕ.

На падставе расследаванняў АБСЕ можа даць рэкамендацыі дзяржаве, адносна якой ужыты механізм, аднак АБСЕ не мае механізмаў прымусу. Напрыклад, АБСЕ не здолела прымусіць Расею вывесці войскі з малдаўскага Прыднястроўя, як Расея абяцала.

У якасці механізмаў прымусу асобныя дзяржавы – чальцы АБСЕ хіба могуць ужыць свае або супольныя санкцыі на падставе вынікаў расследавання, ды АБСЕ не можа абавязаць усіх сваіх чальцоў увесці санкцыі супраць парушальніка.

Hавiны
АБСЕ спыніла маніторынгавую місію на Данбасе праз пратэст сепаратыстаў
2021.10.18 10:34

АА belsat.eu

Стужка навінаў