Пасле прэм'еры з філармоніі звольнілі кампазітарку Ларысу Сімаковіч


З Беларускай дзяржаўнай філармоніі пасля 13 гадоў працы звольнілі кампазітарку Ларысу Сімаковіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Звальненне адбылося нібыта з прычыны «узросту». Ларысе 64 гады, але яна цалкам выконвала сваю працу і да яе не было пытанняў.

Ларыса Сімаковіч.
Фота: philharmonic.by

Апошні працоўны дзень у Ларысы Сімаковіч быў 31 кастрычніка: яна выйшла на сцэну, дзе гучаў яе новы твор – космамістэрыя «Край». Двума днямі раней, у пятніцу 29 кастрычніка, ёй аддалі працоўную кніжку.

Намеснік гендырэктара філармоніі Андрэй Лапцёнак паведаміў, што з ёй не працягваюць кантракт «па ўзросце».

«У мяне скончыўся кантракт, які раней працягвалі некалькі гадоў без праблем. І раптам нечакана, хоць я магу здагадвацца пра нейкія рэальныя прычыны, намеснік гендырэктара сказаў, што «па прычыне ўзросту». Калі я запыталася, ці ёсць да мяне прафесійныя пытанні, намеснік адказаў упэўненым «Не!», – распавяла Сімаковіч.

За ўвесь час працы ў філармоніі яна паставіла 11 спектакляў, адкрыла новыя жанры для беларускага харавога мастацтва і ўсе працы рабіла выключна на беларускай мове.

Таксама яна з’яўлялася мастацкім кіраўніком фальклорнага тэатру «Госьціца».

Зоры не спяць
Праект жыцця: «Госьціца» падтрымлівала прэстыж Беларусі
2016.03.08 16:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў