Фільм «Белсату» пакажуць на міжнародным кінафэсце


На прэстыжным міжнародным кінафестывалі пакажуць фільм «Белсату» рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць».

У Варшаве 8 кастрычніка распачнецца 37-ы Варшаўскі кінафестываль. Упершыню на такім прэстыжным фэсце возьме ўдзел фільм «Белсату». Стужку «Калі кветкі не маўчаць» стварыў рэжысёр Андрэй Куціла.

Фота: Белсат

Рэжысёр вяртаецца да падзеяў жніўня 2020 года, калі ў Беларусі выбухнуў супраціў фальсіфікацыям выбараў і гвалту. Дакументальная стужка прысвечаная беларускім сем’ям, якія, нягледзячы на ​​перажытыя траўмы, спрабуюць жыць далей і займацца сваймі справамі. Праз іх лёс мы здольныя ўбачыць боль і надзею, адчуць страх і рашучасць гэтых людзей.

Фільм можна паглядзець 9 кастрычніка а 16-й гадзіне, 10 кастрычніка – а 21-й гадзіне і 11 кастрычніка – а 18:30 у варшаўскай «Кінатэцы» ў Палацы культуры і навукі.

Білеты можна набыць у «Кінатэцы» або праз інтэрнэт.

Hавiны
Беларускія рэжысёры знялі рэпартажы пра гарачы жнівень 2020
2020.12.26 12:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў