Instagram выдаліў акаўнт Pornhub


Instagram выдаліў афіцыйны акаўнт PornHub. Да выдалення старонкі рэсурсу «для дарослых» у яе было каля 13 мільёнаў падпісчыкаў і больш за 6 тысячаў пастоў і ніякага порнаканэнту. Аб інцыдэнце паведамляе Variety

MindGeek

Прадстаўнікі Meta, мацярынскай кампаніі Instagram, падзею не каментуюць. У сваім Instagram-акаўнце Pornhub не размяшчаў парнаграфічны кантэнт, а рэкламаваў відэа і сваіх актораў. Але як лічыць Доўн Хокінз, генеральны дырэктар Цэнтра па барацьбе з сексуальнай эксплуатацыяй (NCOSE), там была «прамая прапаганда парнаграфіі», бо відэа кшталту «Наступная кар’ерная мэта» заахвочвалі людзей стаць порнаакторамі. NCOSE актыўна лабіраваў выдаленне старонкі Pornhub з Instagram.

«Instagram адважна вырашыў спыніць партнёрства з PornHub, і ўсім карпаратыўным структурам прыйшоў час рушыць услед яго прыкладу», – пракаментаваў падзею Хокінс.

Акаўнт PornHub у Твітэры (3,4 мільёна падпісчыкаў) застаецца актыўным, як і яго афіцыйны канал у YouTube (882 000 падпісчыкаў).

Выдаленне сацыяльнай старонкі было зроблена праз месяц пасля таго, як Visa і Mastercard перасталі апрацоўваць плацяжы з сайта Pornhub з-за наяўнасці на ім «незаконнага кантэнту».

Яшчэ раней, у чэрвені, сышлі ў адстаўку генеральны дырэктар MindGeek Ферас Антун і галоўны аперацыйны дырэктар гэтай жа кампаніі Дэвід Тасіла. Кампанія MindGeek базуецца ў Манрэалі, Квэбэк, і валодае Pornhub. Вядома, што кампанія ўжо звольніла шмат персаналу.

Аналітыка
Што глядзець на беларускім YouTube? Вялізны гід па каналах: ад навінаў і гутарак да катоў і гародаў
2022.07.23 08:30

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў