Фатографа «Новага часу» Дзмітрыева арыштавалі на 15 дзён за «непадпарадкаванне»


Дзмітрый Дзмітрыеў.
Фота: Dmitriev Dmitry / Facebook

Раніцаю 5 жніўня, каля 6:40 фатограф газеты «Новы час» Дзмітрый Дзмітрыеў паспеў паведаміць, што да яго прыйшлі з ператрусам.

Абноўлена. Жонка Дзмітрыева Кацярына расказала «Белсату», што ў кватэры не было ператрусу, а толькі агляд – здымалі відэа, пакуль Дзмітрый апранаўся. Хто прыходзіў па фатографа і з якой прычыны, яка не ведае, бо з Дзмітрыем размаўлялі на пляцоўцы перад кватэрай, прыкрыўшы дзверы, а пра прысуд ёй паведамілі мала:

«У 14:02 патэлефанавалі, сказалі, што 15 содняў паводле 24.3 [артыкул Адміністрацыйнага кодэксу аб «Непадпарадкаванні»]. Папрасіла растлумачыць – сказалі, што непадпарадкаванне. На пытанне, калі менавіта гэта было, адказалі, што раніцай сёння. Хоць гэтага і згадкі не было».

***

Фатограф «Новага часу» Дзмітрый Дзмітрыеў паспеў паведаміць, што да яго прыйшлі з ператрусам, піша «Новы час».

Сёння ранкам Дзмітрый паведаміў: «Да мяне прыйшлі».

Пазней жонка Дзмітрыева паведаміла, што журналіста забралі на допыт у Следчы камітэт, яго прававы статус пакуль невядомы.

Да 2012 года Дзмітрыеў працаваў у міліцыі, а потым звольніўся і пачаў працаваць як фатограф. У 2020 годзе яго неаднаразова затрымлівалі падчас працы фотакарэспандэнтам на акцыях пратэсту ў Менску.

Як паведаміла жонка фотакора Кацярына, Дзмітрый Дзмітрыеў асуджаны на 15 сутак. Яго судзілі сёння паводле абвінавачвання ў супраціве супрацоўнікам міліцыі. «Супраціў», нібыта, здарыўся сёння, перадае «Новы час».

АА belsat.eu

Стужка навінаў