Лукашэнка даручыў закрыць кожны метр мяжы. Але пакуль не прыдумаў, як


Аляксандр Лукашэнка.
Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 5 жніўня даручыў сілавікам узмацніць працу па ахове дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведамляе БелТА.

«З сённяшняга дня ні адна нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, няхай гэта будзе з поўдня ці з захаду, ступіць не павінна. Як вы будзеце гэта рабіць – вось пасля гэтай нарады, абмяркуем, – зберацеся ў дзяржсакратара. Тут міністр МУС, міністр абароны. Закрыйце кожны метр мяжы. Мы нездарма ўкладвалі каласальныя сродкі ў памежныя войскі, у нашы наогул сілавыя структуры», – заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён таксама прыгразіў суседнім краінам, калі яны «пачнуць рэалізоўваць тактыку выправаджэння людзей, якіх яны туды паклікалі».

«Мы іх папярэдзілі, а яны няхай думаюць», – сказаў ён.

Hавiны
Украінскія памежнікі абвяргаюць заявы Лукашэнкі пра перакрыццё мяжы і пастаўкі зброі
2021.07.03 18:54

Нагадаем, што 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка даў загад цалкам перакрыць мяжу з Украінай. Але ў суседняй краіне заявілі, што не адбылося істотных змен абстаноўкі або скарачэння прапускной здольнасці на мяжы паміж Украінай і Беларуссю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў