Улады трэці раз спрабуюць прадаць кватэру Ціханоўскіх


Чарговы раз улады выставілі на гандляванні кватэру Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. Падчас першых двух гандляванняў ніхто з беларусаў не набыў кватэры палітвязня.

Кватэра Сяргея Ціханоўскага, якую выставілі на аўкцыён.
Фота: e-auction.by

Трэці раз улады выставілі на аўкцыён трохпакаёвую кватэру сям’і Ціханоўскіх. Кватэра месціцца на праспекце Незалежнасці 137/2 у сталіцы каля Нацыянальнай бібліятэкі. Ранейшыя дзве спробы продажу былі беспаспяховымі. Таму ўлады знізілі кошт кватэры, калі спачатку яе выставілі за 214,9 тысячы рублёў, то цяпер жадаюць атрымаць 171,9 тысячы.

Аўкцыён прызначылі на 26 ліпеня.

Святлана Ціханоўская назвала марадзёрствам і бандытызмам продаж на аўкцыёне кватэры ейнай сям’і.

«Калі гэтая кватэра дастанецца камусьці з рэжыму, уяўляю, як ім будзе жыць у гасцях у Сяргея Ціханоўскага», – заявіла абраная прэзідэнтка Беларусі.

У верасні мінулага года Святлана Ціханоўская таксама распавядала, што іхную менскую кватэру арыштавалі. У ёй апісалі ўсё – ажно да акварэльных фарбаў дзяцей, – каб прадаць і сабраць грошы ў дзяржаўны скарб, пісала тады абраная прэзідэнтка Беларусі.

Hавiны
Ціханоўская назвала марадзёрствам продаж на аўкцыёне менскай кватэры ейнай сям’і
2023.02.18 17:29

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў