Расея можа ўчыніць правакацыі на ЗАЭС


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце распавёў, што на даху Запарожскай атамнай электрастанцыі расейскія вайскоўцы ўсталявалі прадметы, падобныя на выбухоўку. Кіраўніцтва краіны не выключае магчымай атакі на гэты аб’ект.

Запарожская АЭС.
Фота: 24 канал

Аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) звяртаюць увагу на тое, што цяпер расейскі бок імкнецца абвінаваціць Украіну ў безадказных дзеяннях вакол Запарожскай атамнай электрастанцыі. Эксперты таксама не выключаюць, што армія РФ можа правесці атаку на атамны абʼект «пад чужым сцягам». Пры гэтым аналітыкі выказваюць думку, што цяпер Расея наўрад ці справакуе радыяцыйны інцыдэнт на ЗАЭС, бо рэактары атамнай электрастанцыі былі сканструяваныя такім чынам, каб вытрымліваць значныя пашкоджанні.

Hавiны
На Запарожскай АЭС магчымы фукусімскі сцэнар
2023.07.03 17:39

Пра магчымыя правакацыі заяўляе і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У сваім звароце ў Twitter ён распавёў, што, паводле звестак выведкі, расейскія вайскоўцы паставілі на даху некалькіх энергаблокаў атамнай электрастанцыі прадметы, падобныя на выбухоўку.

«Магчыма, каб імітаваць удар па станцыі. Магчыма, у іх нейкі іншы сцэнар. Але ў любым выпадку свет бачыць, што адзінаю крыніцаю небяспекі для Запарожскай атамнай станцыі ёсць менавіта Расея. І ніхто іншы», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Таксама Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і папярэдзіў яго пра магчымыя правакацыі Расеі на ЗАЭС.

Hавiны
ЗСУ выбіваюць праціўніка на поўначы і поўдні ад Бахмуту. Што вядома?
2023.07.04 19:31

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў