Украіна абвяргае заяву Лукашэнкі пра пастаўкі зброі ў Беларусь


Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулэба на прэс-канферэнцыі пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб патоках зброі, якія ідуць у Беларусь.

Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулэба на прэс-канферэнцыі 5 ліпеня 2021 года.
Фота: mfa.gov.ua

Дмытро Кулэба заявіў, што абвінавачванні аб пастаўках зброі з Украіны ў Беларусь не адпавядаюць рэчаіснасці:

«Што тычыцца заяваў Аляксандра Лукашэнкі, то ён аматар такіх рэзанансных заяў. Ён размаўляе вельмі часта загалоўкамі, якія адразу трапляюць у медыя. Тут трэба захоўваць спакой і заўсёды разумець, што Аляксандр Лукашэнка – гэта чалавек, адносна якога трэба рабіць пільны факт-чэкінг. І запэўніваю вас, што заява яго аб кантрабандзе зброі з Украіны ў Беларусь не пройдзе ні адзін факт-чэкінг, таму што гэта проста не адпавядае рэчаіснасці па ніякіх параметрах, як і яго заява аб тым, што мяжа зачынена», – сказаў Кулеба на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Таксама кіраўнік МЗС падкрэсліў, што «Украіна не шукае канфлікту, але Украіна заўсёды будзе вельмі жорстка абараняць свае інтарэсы, калі хтосьці паспрабуе гэты канфлікт навязаць».

Hавiны
Украінскія памежнікі абвяргаюць заявы Лукашэнкі пра перакрыццё мяжы і пастаўкі зброі
2021.07.03 18:54

Нагадаем, што 2 ліпеня Лукашэнка даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай нібыта з-за «вялікай колькасць зброі, якая паступае з Украіны ў Беларусь». Але пазней беларускі Памежны камітэт заявіў, што плануе толькі ўзмацніць ахову беларуска-украінскай мяжа. Аб перакрыцці не паведамлялася.

Hавiны
Беларускія памежнікі ўзмацнілі кантроль за мяжой з Украінай
2021.07.03 14:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў