«Белавія» адмяняе частку рэйсаў у Грузію і Казахстан


Ануляваная частка рэйсаў з Менску ў Батумі ўлетку.

Самалёт авіякампаніі «Белавія».
Фота: obyektiv.press

Як паведамляе onliner.by, у кампаніі ім патлумачылі гэта адсутнасцю дазволу на папярэдне ўзгодненую колькасць рэйсаў з боку ўладаў Грузіі.

Цяпер «Белавія» прапануе пасажырам перасесці на іншы рэйс да Батумі, ляцець у Кутаісі, які месціцца прыблізна за 150 км ад Батумі, або вярнуць квіткі. Рэйсы з Менску ў Тбілісі будуць лятаць штодня.

Таксама адмяняюцца рэйсы Менск – Алматы. «Белавія» заяўляе, што прычынай ёсць немагчымасць выканання рэйсаў па гэтым маршруце. Кампанія прапаноўвае вярнуць грошы за набытыя квіткі ці памяняць іх цягам года. Рэйсы ў Нур-Султан будуць лятаць паводле ранейшага раскладу – 4 разы на тыдзень.

Hавiны
У сакавіку амаль 20 тысяч беларусаў выехалі ў Грузію
2022.04.28 21:53

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў