Мінінфарм вынес папярэджанне «Intex-press» за інтэрв'ю з Ціханоўскай


Святлана Ціханоўская. Скрыншот

Працягваецца ціск на баранавіцкае незалежнае выданне «Intex-press» пасля публікацыі інтэрвʼю з Святланай Ціханоўскай.

4 траўня рэдакцыя «Intex-press» атрымала пісьмовае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. У ім гаворыцца, што рашэннем баранавіцкага суда інтэрвʼю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў газеце 14 красавіка, прызнанае экстрэмісцкім, у сувязі з чым Мінінфарм папярэджвае аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў артыкула 38 «Закону аб СМІ» і паведамляе, што «дапушчаныя парушэнні неабходна ліквідаваць».

Hавiны
Інтэрв’ю з Ціханоўскай у «Intex-press» прызналі экстрэмісцкім
2021.04.29 16:49

Рэдакцыя зняла інтэрвʼю з Ціханоўскай са свайго сайта і выдаліла з YouTube-каналу 29 красавіка, калі на сайце Генпракуратуры зʼявілася інфармацыя аб судовым рашэнні адносна размовы. Але калі быў суд, ці была экспертыза, хто яе праводзіў, невядома.

Таксама 4 траўня рэдакцыя атрымала ліст ад дырэктара Берасцейскага філіялу ТРУП «Белсаюздрук» Таццяны Зіневіч пра тое, што з 5 траўня яна «адмаўляецца ад выканання дамоўных абавязкаў у аднабаковым парадку». «Белпошта» ж яшчэ 28 красавіка апавясціла рэдакцыю аб тым, што газета не будзе ўключаная ў падпісны каталог на другое паўгоддзе 2021 года. Гандлёвыя сеткі таксама адмаўляюцца прадаваць газету.

5 траўня ў дачыненні да Уладзіміра Янукевіча, дырэктара «Intex-press», разгледзяць ужо другую адміністрацыйную справу за інтэрвʼю з Ціханоўскай. 26 красавіка яго ўжо аштрафавалі на Br 580.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў