Вайсковец, які ўцёк з часткі, знойдзены. Яго здала жыхарка Ушацкага раёну


Аляксандр Караткевіч.
Фота: rozyskmvdby / Telegram

Тэлеграм-канал Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміў пра затрыманне вайскоўца Аляксандра Караткевіча.

4 красавіка каля 20:00 да праваахоўнікаў звярнулася жыхарка вёскі Лабанаў Ушацкага раёну. Яна паведаміла, што бачыла маладога чалавека, які падобны да збеглага жаўнера.

На месца неадкладна прыбылі міліцыянты і затрымалі вайскоўца. З ім праводзяць аператыўныя і следчыя дзеянні.

Hавiны
Мінабароны шукае жаўнера, які на вайсковым цяжкавіку з’ехаў з часткі
2021.04.03 10:10

Аляксандр Караткевіч пакінуў палігон 2 красавіка. За стырном вайсковага цяжкавіка ён накіраваўся ў Віцебскую вобласць. Яго шукалі ў 11-і раёнах Віцебшчыны прадстаўнікі міліцыі, унутраных войскаў, АМАПу і падраздзяленні Міністэрства абароны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў