У Менску плануюць адрамантаваць 90 супрацьрадыяцыйных сховішчаў


У Менску збіраюцца адрамантаваць 90 супрацьрадыяцыйных і 23 звычайных сховішчы ў 2024 года. Гэта вынікае з «Плана правядзення рамонтаў ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны», які каманда «BELPOL» перадала «Позірку».

У адным з бамбасховішчаў Менску, Беларусь.
Фота: aif.by

Больш за ўсё супрацьрадыяцыйных сховішчаў, якія плануюць рэмантаваць, размешчана ў Партызанскім (23), Ленінскім (20) і Цэнтральным (18).

90% супрацьрадыяцыйных сховішчаў знаходзяцца на балансе ўнітарнага прадпрыемства «Спецпрадпрыемства Мінгарвыканкама». На сваім сайце кампанія паведамляе, што гэта «прадпрыемства па захоўванні, рамонце і тэхнічным абслугоўванні маёмасці і збудаванняў грамадзянскай абароны», якое «вядзе сваю дзейнасць больш за 30 гадоў». Таксама яно «прапануе вялікую наменклатуру абсталявання для ахоўных збудаванняў, супрацьпажарнага абсталявання, металавырабаў і прадукцыі швейнай вытворчасці».

Спецпрадпрыемства мае сродкі індывідуальнай і калектыўнай абароны, вентылятары, дзверы, аканіцы і інш.

Яшчэ па два супрацьрадыяцыйныя сховішчы абслугоўваюць Белдзяржуніверсітэт і ААТ «Камволь», па адным – ААТ «Кірмаш», Менскі гарадскі цэнтр нерухомасці, дэпартамент аховы МУС, гімназія № 41 і інтэрнат Беларускага цеплаэнергетычнага інстытуту.

У 2015 годзе ў Менску ў дзеючым стане было больш за 1000 ахоўных збудаванняў, распавядаў прадстаўнік сталічнага ўпраўлення МНС. Найбольш буйныя з іх былі на балансе «МАЗ».

Hавiны
Менчукоў затрымалі, калі яны спрабавалі ачысціць бамбасховішча ў двары
2022.03.16 12:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў