Статыстыка да 8 сакавіка: з 2020 года «крыміналкамі» за палітыку пакараныя 1030 жанчын


Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што «не ваюе з жанчынамі». Аднак рэчаіснасць зусім іншая – з 2020 года па палітычных матывах пад крымінальны пераслед трапілі больш за 1030 жанчын. Такую лічбу прыводзяць праваабаронцы «Вясны».

Акцыя Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсій у Беларусі адбылася у Вільні. Некалькі дзесяткаў чалавек выстраіліся у ланцуг уздоўж праспекта Гедыміна у цэнтры Вільні, ў падтрымку сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, да якіх 23 студзеня прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Прычынай зацікаўленасці з боку сілавікоў стала дапамога сем’ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле праваабаронцаў, усяго ў рамках рэйду сілавікоў пад пераслед трапілі мінімум 165 чалавек. Вільня, Літва. 28 студзеня 2024 года.
Фота: Белсат

Двух з пакараных асудзілі на 20 гадоў калоніі. На судзе яны віну не прызналі.

Адна з іх – пенсіянерка Галіна Дзербыш. Яна была затрыманая па «справе Аўтуховіча» у снежні 2020 года. Да пенсіі яна працавала бухгалтаркай і амаль 15 гадоў была назіральніцай на выбарах, дзе не баялася гаварыць пра парушэнні.

У Галіны Дзербыш анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам, але да суда яе змясцілі пад варту ў СІЗА, дзе ўтрымлівалі амаль два гады. Пенсіянерку абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў: «Удзел у злачыннай арганізацыі», «Акт тэрарызму», «Змова з мэтай захопу ўлады».

На адным з судовых паседжанняў жанчына заявіла, што ёй увесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна неаднаразова пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымала ніводнага адказу.

Hавiны
Хворую на рак пенсіянерку гвалтоўна раздзявалі перад судом
2022.06.30 17:49

 

Восенню 2022 года суддзя Максім Фіталаў пакараў Галіну Дзербыш 20 гадамі калоніі.

Такое ж пакаранне па гэтай жа справе атрымала 57-гадовая Вольга Маёрава. Яе абвінавацілі паводле шасці крымінальных артыкулаў, сярод якіх таксама «Акт тэрарызму». Да затрымання жанчына актыўна займалася грамадскай дзейнасцю.

5 сакавіка супраць Вольгі распачынаецца яшчэ адзін суд – нібыта за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Ёй могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

Разбор
За што ў «справе Аўтуховіча» такія жорсткія прысуды, аж да 25 гадоў?
2022.10.22 11:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў